Кра
1
2009
Pragnavit
PRAGNAVIT – гэта самы слынны Ritual Dark Wave праект Беларусі, за якім стаіць Voist Angiras, вядомы з гурта UDUMBAL, адзінай з беларускіх камандаў, якая выдала два паўнафарматныя кампакт-дыскі за мяжою. PRAGNAVIT у інтэрпрэтацыі са стараславянскай азначае “Прагны Вайны”. Лейтматыў ваяўнічасці PRAGNAVIT заключаны не столькі ў мілітарысцкім пасланні, колькі ва ўяўленні імперыялізма Сусвету Духу, містыкі памерлых, магічнай эвакацыі “Presente!”. Архетып PRAGNAVIT - элітарная каста Ваяроў-Святараў, паўміфічны Крыве-Крывейта, ваяўнічы аватара Апошняй Бітвы. Выступ PRAGNAVIT – гэта заўсёды непаўторны рытуал, удзельнікамі якога становяцца гледачы. Чытаць далей… »»