Кра 1 2009

ESSA

Культавы фольк-калектыў, музыку якога можна паслухаць толькі ўжывую. Самі сябе яны акрэсліваюць як «гурт рытуальнага фальклору». Гэта незвычайны музычны калектыў. Ад самога пачатку музыкі не мелі мэты даваць канцэрты, бо яны граюць і спяваюць перадусім для свайго кола, для саміх сябе, і гэта для іх найбольш істотнае. Падставай да супольнай творчасці і стварэння ESSY стала даўняе замілаванне музычнай традыцыяй аднаго этнакультурнага рэгіёну — паўночнай Беларусі (Крыўя, Нальшчаны) і ўсходняй Літвы (Аўкштайція, Дзукія). Прынцыповым для музыкаў ёсць імкненне да традыцыйнай манеры спеву і грання, якое, аднак, больш імправізацыя, чым дакладнае капіяванне аўтэнтычных узораў. ESSA — працяг сакральнай музычнай традыцыі нашага этнасу. http://essa.kryuja.org

Чытаць далей… »»


Кра 1 2009

GUDA

Адзін з старэйшых і найвядомейшых фольк-гуртоў Беларусі. Аснову рэпертура калектыву складаюць абрадавыя спевы – найбольш архаічны пласт традыцыйнай народнай беларускай культуры. Многія спевы ўжо не сустракаюцца ў аўтэнтычным выкананні – яны былі адноўленыя паводле нотных запісаў.

Чытаць далей… »»