Кра
1
2009
Культавы фольк-калектыў, музыку якога можна паслухаць толькі ўжывую. Самі сябе яны акрэсліваюць як «гурт рытуальнага фальклору». Гэта незвычайны музычны калектыў. Ад самога пачатку музыкі не мелі мэты даваць канцэрты, бо яны граюць і спяваюць перадусім для свайго кола, для саміх сябе, і гэта для іх найбольш істотнае. Падставай да супольнай творчасці і стварэння ESSY стала даўняе замілаванне музычнай традыцыяй аднаго этнакультурнага рэгіёну — паўночнай Беларусі (Крыўя, Нальшчаны) і ўсходняй Літвы (Аўкштайція, Дзукія). Прынцыповым для музыкаў ёсць імкненне да традыцыйнай манеры спеву і грання, якое, аднак, больш імправізацыя, чым дакладнае капіяванне аўтэнтычных узораў. ESSA — працяг сакральнай музычнай традыцыі нашага этнасу. http://essa.kryuja.org
Чытаць далей… »»
307 каментароў | Тэгі: Беларусь, ESSA, этна-фолк | Рубрыкі: Удзельнікі
Кра
1
2009
Адзін з старэйшых і найвядомейшых фольк-гуртоў Беларусі. Аснову рэпертура калектыву складаюць абрадавыя спевы – найбольш архаічны пласт традыцыйнай народнай беларускай культуры. Многія спевы ўжо не сустракаюцца ў аўтэнтычным выкананні – яны былі адноўленыя паводле нотных запісаў.
Чытаць далей… »»
310 каментароў | Тэгі: Беларусь, GUDA, этна-фолк | Рубрыкі: Удзельнікі
Кра
1
2009
Маладая гомельская каманда, што грае сумесь martial і неакласікі. Дэбютавалі музыкі на другім фэсце CRIVIA AETERNA, і вось, пасля шэрагу дэма-рэлізаў, каманда прадставіць вам свой дэбютны альбом Treue Vaterland Jugend, які выйшаў гэтай зімой на вядомым расійскім лэйбле Der Angriff.
http://www.myspace.com/svalbardofficial
22 каментары | Тэгі: Беларусь, martial, neoclassic, Svalbard | Рубрыкі: Удзельнікі
Кра
1
2009
Новы dark wave праект гомельскага музыкі Darkut (аднага з удзельнікаў знакамітага метал-гурта OYHRA). Варта адзначыць, што на нашым мінулым фэсце музыка выступаў са сваім іншым праектам, праграма якога адрознівалася ад таго, што вы ўбачыце ў красавіку. Для DALINA цяперашні выступ будзе дэбютным.
http://www.myspace.com/dalinaby
Каментароў няма | Тэгі: dark wave, Darkut, Беларусь | Рубрыкі: Удзельнікі
Кра
1
2009
EVGEN — сольны праект Яўгена Барышнікава. Спалучаючы тэхнічнасць акампаніменту, у меру эмацыйную падачу і глыбока прасякнутыя “тутэйшасцю” тэксты, Яўген спрабуе выйсці па-за асады стэрэатыпных уяўленняў пра чалавека з акустычнай гітарай. Гэта не механічны паўтор, а шторазу шчырае перажыванне песняў, узнаўленне Пачуцця і Ідэі на вачах у аўдыторыі. Бард-рок? Песні менестрэляў? Акустычны метал? Важнае не столькі імя, колькі змест: “Беларусец? Ліцьвін? Крывіч? Ды як хочаш сябе заві і як хочаш кліч… Але бяз гэтай зямлі сьвятой усе імёны твае ды і сам ты — нішто”. Чытаць далей… »»
Каментароў няма | Тэгі: Беларусь, Evgen | Рубрыкі: Удзельнікі
Кра
1
2009

Стварэннем праекту Dzivasil музыкі абавязаны творцам зямлі беларускай, чые імёны не дайшлі да нашчадкаў, у адрозненні ад іх у адрозненне ад іх творчасці. Мэта праекту — не аўтэнтычнае выкананне і не лубок з жыцця беларускага народу.
DZIVASIL — гэта ўспаміны ўспамінаў, калі музыка канцэнтруецца ў незакранутых сёняшняй рэчаіснасцю куточках памяці, дзе захоўваюцца успадкаваныя намі вобразы, якія музыкі злучаюць з сучаснымі і футурыстычнымі сродкамі музычнае мовы. У выніку атрымаўся сучасны этнічны праект у стылі этна-эмбіент.
Каментароў няма | Тэгі: ambient, Dzivasil, Беларусь, ethno | Рубрыкі: Удзельнікі