Кра 1 2009

SVALBARD

Маладая гомельская каманда, што грае сумесь martial і неакласікі. Дэбютавалі музыкі на другім фэсце CRIVIA AETERNA, і вось, пасля шэрагу дэма-рэлізаў, каманда прадставіць вам свой дэбютны альбом Treue Vaterland Jugend, які выйшаў гэтай зімой на вядомым расійскім лэйбле Der Angriff.

http://www.myspace.com/svalbardofficial


Кра 1 2009

DALINA

Новы dark wave праект гомельскага музыкі Darkut (аднага з удзельнікаў знакамітага метал-гурта OYHRA). Варта адзначыць, што на нашым мінулым фэсце музыка выступаў са сваім іншым праектам, праграма якога адрознівалася ад таго, што вы ўбачыце ў красавіку. Для DALINA цяперашні выступ будзе дэбютным.

http://www.myspace.com/dalinaby


Кра 1 2009

Evgen

EVGEN — сольны праект Яўгена Барышнікава. Спалучаючы тэхнічнасць акампаніменту, у меру эмацыйную падачу і глыбока прасякнутыя “тутэйшасцю” тэксты, Яўген спрабуе выйсці па-за асады стэрэатыпных уяўленняў пра чалавека з акустычнай гітарай. Гэта не механічны паўтор, а шторазу шчырае перажыванне песняў, узнаўленне Пачуцця і Ідэі на вачах у аўдыторыі. Бард-рок? Песні менестрэляў? Акустычны метал? Важнае не столькі імя, колькі змест: “Беларусец? Ліцьвін? Крывіч? Ды як хочаш сябе заві і як хочаш кліч… Але бяз гэтай зямлі сьвятой усе імёны твае ды і сам ты — нішто”. Чытаць далей… »»


Кра 1 2009

Dzivasil

Стварэннем праекту Dzivasil музыкі абавязаны творцам зямлі беларускай, чые імёны не дайшлі да нашчадкаў, у адрозненні ад іх у адрозненне ад іх творчасці. Мэта праекту — не аўтэнтычнае выкананне і не лубок з жыцця беларускага народу.

DZIVASIL  — гэта ўспаміны ўспамінаў, калі музыка канцэнтруецца ў незакранутых сёняшняй рэчаіснасцю куточках памяці, дзе захоўваюцца успадкаваныя намі вобразы, якія музыкі злучаюць з сучаснымі і футурыстычнымі сродкамі музычнае мовы.  У выніку атрымаўся сучасны этнічны праект у стылі этна-эмбіент.


Кра 1 2009

SEVAST

Sevast глядзіць на свет з інвалюцыянісцкіх пазіцыяў, разумеючы сучасную эпоху як Час Заняпаду, Сістэму Рэчаў. Эпоху, у якой чалавек, пазбаўлены трывалых сувязяў і светагляданай глебы пад нагамі, аказваецца выкінутым за межы Космасу – застаецца жыццяздольным толькі ў штучным ружовым свеце артэфактаў і міфаў. Сведчаннем чаму з’яўляецца і дэградацыя разумення музычнай творчасці: ад чыстай магіі і «алгебраічна выверанага малення (дыялогу з Прынцыпам)» да вульгарнага сродку ўпрыгожання і падтрымання эмацыйнага тонусу. Sevast даследуе традыцыйныя аспекты музычнай творчасці ў век Заняпаду, уваходзячы ва ўзаемадзеянне з Космасам праз пераасэнсаванне сучаснага «ужытковага» музычнага мастацтва з традыцыяналісцкіх пазіцый. Выкарыстоўваючы побач з тэхнічнымі інструментамі архаічныя і класічныя прыёмы, а таксама, звяртаючыся да архетыпаў Імперскага Залатога Веку, Sevast стварае драматычныя гукавыя палотнішчы, маленькія трагедыі Вечнага і Мінулага, што разыгрываецца на нашых вачах.

Чытаць далей… »»