Pragnavit
PRAGNAVIT – гэта самы слынны Ritual Dark Wave праект Беларусі, за якім стаіць Voist Angiras, вядомы з гурта UDUMBAL, адзінай з беларускіх камандаў, якая выдала два паўнафарматныя кампакт-дыскі за мяжою. PRAGNAVIT у інтэрпрэтацыі са стараславянскай азначае “Прагны Вайны”. Лейтматыў ваяўнічасці PRAGNAVIT заключаны не столькі ў мілітарысцкім пасланні, колькі ва ўяўленні імперыялізма Сусвету Духу, містыкі памерлых, магічнай эвакацыі “Presente!”. Архетып PRAGNAVIT - элітарная каста Ваяроў-Святараў, паўміфічны Крыве-Крывейта, ваяўнічы аватара Апошняй Бітвы. Выступ PRAGNAVIT – гэта заўсёды непаўторны рытуал, удзельнікамі якога становяцца гледачы.
красавiка 8, 2009 at 9:17
[...] гурты як РИТУАЛЬНЫЙ ФРОНТ, VISHUDHA KALI, ЛИХОЛЕСЬЕ, MOON FAR AWAY, PRAGNAVIT, ESSA, GUDA, [...]