Evgen

EVGEN — сольны праект Яўгена Барышнікава. Спалучаючы тэхнічнасць акампаніменту, у меру эмацыйную падачу і глыбока прасякнутыя “тутэйшасцю” тэксты, Яўген спрабуе выйсці па-за асады стэрэатыпных уяўленняў пра чалавека з акустычнай гітарай. Гэта не механічны паўтор, а шторазу шчырае перажыванне песняў, узнаўленне Пачуцця і Ідэі на вачах у аўдыторыі. Бард-рок? Песні менестрэляў? Акустычны метал? Важнае не столькі імя, колькі змест: “Беларусец? Ліцьвін? Крывіч? Ды як хочаш сябе заві і як хочаш кліч… Але бяз гэтай зямлі сьвятой усе імёны твае ды і сам ты — нішто”.

 

Дадатковая інфармацыя:

http://skepsys.livejournal.com/tag/e

http://www.lastfm.ru/music/Евген


206 каментароў to “Evgen”

Дадаць каментар

Spam protection by WP Captcha-Free