Кра 30 2009

Увэ Нольтэ (BARDITUS): “Выступаць тут – вялікі гонар для нас!”

DSC_0051a.jpgРазумееце, да гэтага мы думалі, што Вашая краіна ёсьць часткай Расеі. Але калі мы прыехалі, мы пабачылі, што ўсё тут па-іншаму. Нават людзі адрозьніваюцца. Мне падаецца, што вашы людзі болей нардычнага тыпу, блізкага да нас, немцаў – падобныя рысы твару, стан.  Для нас гэта быў, можна сказаць, першы сеанс жывой крыўскай музыкі і мы можам шчыра заявіць, што нам вельмі спадабалася. Асабліва ўразіла выступленьне дзяўчын з гурта “Гуда” ў нацыянальным адзенні, з разнастайнымі народнымі атрыбутамі, а іх голас і стыль сьпеваў проста нас паразілі. Дагэтуль ніколі не даводзілася чуць нічога падобнага.

Чытаць далей… »»


Кра 21 2009

Фота з Crivia Aeterna IV

DSC_0054.jpg

Чытаць далей… »»


Кра 21 2009

Відэа з Crivia Aeterna IV


Кра 8 2009

Майкі да XX-годдзя Цэнтра этнакасмалогіі “KRYŬJA”

На фэсце CRIVIA AETERNA будуць прадавацца майкі, зробленыя лімітаваным накладам у гонар ХХ-годдзя дзейнасці Цэнтра этнаксмалогіі “Kryŭja” з сімволікай Цэнтра. Памеры M, L, XL. Замовіць майкі можна па адрасе: stigmata@tut.by. Кошт - 40 тыс. рублёў, для тых, хто прыйдзе на фэст - зніжка.

Чытаць далей… »»


Кра 8 2009

Вітаем вас на сайце Crivia Aeterna!

Распачаў працу афіцыйны сайт міжнароднага музычнага фэсту Crivia Aeterna.


Кра 8 2009

Crivia Aeterna IV: прэс-рэліз

«CRIVIA AETERNA: Архаіка і сучаснасць» — гэта не проста яшчэ адзін музычны фэст. Гэта спроба спалучыць, здавалася б, неспалучальныя з’явы: па-першае, Традыцыю як светагляд і як эстэтыку, а па-другое, сучасную эксперыментальную музыку. Чытаць далей… »»


Кра 1 2009

Orplid / Barditus

Легендарны нямецкі гурт, які стаяў ля вытокаў новай хвалі тэўтонскага рамантычнага неафольку. Праект Orplid быў створаны Увэ Нолтэ і Франкам Махау ў 1996 годзе ў саксонскім горадзе Гале пад дэвізам «Захаванне і адраджэнне нямецкай паэзіі». Назва праекту ўзятая з верша нямецкага паэта XIX ст. Эдуарда Мёрыке «Gesang Weylas», які апавядае пра далёкі райскі востраў, дзе валадарыць боская згода і пануе суладдзе. Чытаць далей… »»


Кра 1 2009

ESSA

Культавы фольк-калектыў, музыку якога можна паслухаць толькі ўжывую. Самі сябе яны акрэсліваюць як «гурт рытуальнага фальклору». Гэта незвычайны музычны калектыў. Ад самога пачатку музыкі не мелі мэты даваць канцэрты, бо яны граюць і спяваюць перадусім для свайго кола, для саміх сябе, і гэта для іх найбольш істотнае. Падставай да супольнай творчасці і стварэння ESSY стала даўняе замілаванне музычнай традыцыяй аднаго этнакультурнага рэгіёну — паўночнай Беларусі (Крыўя, Нальшчаны) і ўсходняй Літвы (Аўкштайція, Дзукія). Прынцыповым для музыкаў ёсць імкненне да традыцыйнай манеры спеву і грання, якое, аднак, больш імправізацыя, чым дакладнае капіяванне аўтэнтычных узораў. ESSA — працяг сакральнай музычнай традыцыі нашага этнасу. http://essa.kryuja.org

Чытаць далей… »»


Кра 1 2009

GUDA

Адзін з старэйшых і найвядомейшых фольк-гуртоў Беларусі. Аснову рэпертура калектыву складаюць абрадавыя спевы – найбольш архаічны пласт традыцыйнай народнай беларускай культуры. Многія спевы ўжо не сустракаюцца ў аўтэнтычным выкананні – яны былі адноўленыя паводле нотных запісаў.

Чытаць далей… »»


Кра 1 2009

Pragnavit

PRAGNAVIT – гэта самы слынны Ritual Dark Wave праект Беларусі, за якім стаіць Voist Angiras, вядомы з гурта UDUMBAL, адзінай з беларускіх камандаў, якая выдала два паўнафарматныя кампакт-дыскі за мяжою. PRAGNAVIT у інтэрпрэтацыі са стараславянскай азначае “Прагны Вайны”. Лейтматыў ваяўнічасці PRAGNAVIT заключаны не столькі ў мілітарысцкім пасланні, колькі ва ўяўленні імперыялізма Сусвету Духу, містыкі памерлых, магічнай эвакацыі “Presente!”. Архетып PRAGNAVIT - элітарная каста Ваяроў-Святараў, паўміфічны Крыве-Крывейта, ваяўнічы аватара Апошняй Бітвы. Выступ PRAGNAVIT – гэта заўсёды непаўторны рытуал, удзельнікамі якога становяцца гледачы. Чытаць далей… »»